Брэсцкі канструктывізм

Вітаем вас на сайце анлайн-мапы прысвечанай архітэктуры мадэрнізма 20-30 гг. ХХ ст.

Пра стыль

“Брэсцкі канструктывізм” - гэта мясцовая назва архітэктуры, якая была пабудавана ў нашым горадзе цягам 1920-30-х гг. у рэчышчы агульнаеўрапейскага стыля “Мадэрнізм”. Апошні ўключае ў сябе функцыяналізм, канструкывізм, стрымлайн, манументалізм і шмат іншых -ізмаў. Вызначаецца перш за ўсё адказам ад мінулых традыцый і адрозніваецца выкарыстаннем простых кубічных формаў, вокнамі-стужкамі і пляскатымі дахамі. Большую частку з гэтых асаблівасцей, вы зможаце пабачыць на вуліцах Берасця з дапамогай нашай анлайн-мапы.

Next

Аб праэкце

Гэта валанцёрскі праект аўтарамі якога з’яўляюцца Валянцін Тур, Ірына Мароз і Алена Каховіч. Старт праекту даў АРР “Дзедзіч”. Мы дзякуем Мікалаю Мікалаевічу Уласюку (ст.) за прадстаўленую інфармацыю і Алегу Малейку за фатаздымкі архітэктуры.

Next

Топ-10

Мы адабралі, на наш погляд, 10 найцікавейшых і найпрыгажэйшых дамоў у стылі мадэрнізм. А даведацца пра гісторыю і легенды гэтых дамоў, лёс жыхароў, пазнаёміцца яшчэ з 15 будынкамі "брэсцкага канструктывізма" - вы зможыце з мапы, якая размешчана ніжей.