Аб праэкце

Мы каманда берасцейцаў, якая з вялікай любоўю доўга глядзела на архітэктуру Брэста і вырашыла падзяліцца ёю з вамі. Вы зайшлі на старонку, якая прысвечана такой з'яве як "брэсцкі канструктывізм".

Мы зрабілі для вас анлайн-мапу, якая на наш погляд добра іллюструе асаблівасці Берасця. Мапа утрымлівае кропкі, дзе знаходзяцца будынкі ў вышэй адзначаным стылі. Мы яшчэ працуем над пректам і размесцілі тую інфармацыю, якую змаглі здабыць нашай валанцёрскай камандай на дадзены момант. Калі вы націснеце на кропку з домам, з правага боку вы пабачыце ўсю гісторыю пра яго. Там нават ёсць шыфр помніка культуры ад Міністэрства (так-так, гісторык, гэта спецыяльна для цябе! Гэта ўсе афіцыйна гістарычная каштоўнасць і ахоўваецца дзяржавай). Мы будзем радыя, калі вы зможаце нам у дапамагчы ў запаўненні іншых кропак. Калі ў вас ёсць гісторыя дамоў, асабітыя перажыванні або вы ведаеце, хто ў ім раней жыў, будзем вельмі ўдзячныя (пішыце на мейл або адразу ў каментах да канкрэтнага дома).

Калі ў вольны час вы паглядзіце на дамы ў рэчаіснасці (тым больш, што мы падрыхтавалі гатовы маршрут) і выкінеце іх фота з тэгам #BrestKonstruktivizm, то мы спакойна зможам легчы на канапу з чыстым сумленнем.



Інфармацыя для апантаных.
Калі вы жадаеце далучыцца да нашага праекта і распавесці пра функцыяналізм/канструктывізм у сваім горадзе, мы будзем вельмі радыя! Пішіце на пошту mishel.gondri@gmail.com Таксама, паколькі мы самі распрацавалі ўсе тэхнічныя моманты анлайн-мапы, мы можам падзяліцца імі для гістарычных праектаў бескаштоўна.
Таксама пішыце па ўсіх пытаннях сюды: mishel.gondri@gmail.com ці у каменты.


comments powered by HyperComments