Упраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Леніна, 7

Адрас сучасны: вул. Леніна, 7

Адрас гістарычны: вул. Уніі Любельскaй, 7 | праспект 17-га Верасня, 7 | Дойчштрассэ, 7 | вул. 17-га Верасня, 7

Год пабудовы: 1931 г.

Архітэктар: невядомы

Гісторыя дома, цікавосткі

Будынак пабудаваны па адмысловаму праекту  спецыяльна для следчага аддзела дзяржаўнай паліцыі Палескага ваяводства ў 1935 годзе. З верасня 1939 года ў будынку размясціўся Народны Камісарыят дзяржаўнай бяспекі па Брэсцкай вобласці. Падчас акупацыі горада нямецка-фашысцкімі захопнікамі будынак не страціў свайго адміністратыўнага прызначэння. Пасля вызвалення Брэста, з 1944 года ў будынку знаходзілася Упраўленне КДБ пры Савеце Міністраў БССР па Брэсцкай вобласці. Будынак зарэгістраваны як дзяржаўная маёмасць за Камітэтам Дзяржаўнай Бязпекі пры СМ БССР па Брэсцкай вобласці. Цяпер тут знаходзіцца Упраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

Архітэктурнае апісанне

Будынак мае рысы неакласіцызму. Калоны галоўнага фасада падобныя да калон, якія праектаваў Клод-Нікола Леду — майстар французскага класіцызму. Будынак быў спраектаваны такім чынам, што ў галоўным корпусе, які выходзіць на вул. Леніна (тады вул. Уніі Любельскaй) знаходзіліся офісы супрацоўнікаў, а ў частцы па вул. Леванеўскага (вул. Пулаўскага) — іх жылыя памяшканні.

Трохпавярховы П-падобны ў плане мураваны будынак. Фасады вырашаны строга і манументальна. Галоўны фасад члянёны раскрапаванымі лапаткамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Завершаны развітым карнізам. Над  асноўным аб’ёмам надбудаваны з плоскім дахам антрэсольны паверх, прарэзаны вузкімі аконнамі праёмамі і дэкарыраваны дэнтыкуламі. Фасад крыла па вул. Леванеўскага вырашаны плоскасна, рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход размешчаны на галоўным фасадзе па вул. Леніна.

Пропаганда и дух Европы. Что хранит в себе межвоенный центр Бреста

Get Directions

Help us improve the translation for your language

You can change any text by clicking on (press Enter after changing)