Гогаля, 18

Гэты асабняк быў спраектаваны і пабудаваны ў 1938 г. Юзэфам Бараньскага як уласны дом. Акрамя таго, што ён быў архітэктарам-канструктывістам, Бараньскі выкладаў малюнак, архітэктуру і геаметрыю ў Школе тэхнічнай (суч. Чыгуначны каледж).
Па ўспамінам вучняў ён мог адначасова маляваць двума рукамі, чым вядома захапляліся яго слухачы.

У 30-я гг. ён адзіны з брэсцкіх архітэктараў меў асабістую гербавую пячатку. Прыватных дамоў, ім спраектаваных захавалася не так шмат. У большасці гэта грамадскія будынкі: Граеўскі касцёл (зараз ДК чыгуначнікаў), корпус ЖД коледжа, евангелийская кірха (раней там быў кінатэатр “Змена”), дом Яніны Урбановіч (раней швейная фабрыка “Надзея”), будынак апекі Брэсцкай школьнай акругі (сучасная Філармонія ) і будынак РАУС у Паўночным гарадку.
Юзэф пастараўся і пабудаваў дом, дзе ўсім хапала месца. Першапачаткова ён быў двухпавярховы, але пазней дабудавалі 3й паверх. У доме была яго майстэрня, шмат жылых пакояў, стандартныя для таго часу сталовая і салон і вядома сад у двары. Ён мог пусціць да сябе жыць найтэленавітых, але бедных студэнтаў.

У верасні 1940 будынак быў муніцыпалізаваны і падзелены на 7 кватэр.

Падчас Другой сусветнай вайны Бараньскі змог пераехаць у Польшчу і працаваў у мантажна-будаўнічай фірме, трэсце нафтавай прамысловасці ў польскім горадзе Барыславе, (з лютага 1940 па чэрвень 1941 году), затым быў кіраўніком у нафтавым трэсце ў тым жа горадзе. У 1945 г. вярнуўся ў Яраслаў (Польшча), адкуль быў родам, і ўладкаваўся на працу ў Дзяржаўным будаўнічым ліцэі, дырэктарам якога стаў у хуткім часе. Пасля звальнення са школы, у 1952 году, працаваў у Катавіцэ (у вугальным будаўніцтве), Кракаве і, нарэшце, у Радаме (на пасадзе дырэктара будаўнічай школы), дзе і памёр у 1967 г.

Get Directions

Help us improve the translation for your language

You can change any text by clicking on (press Enter after changing)