Гогаля, 38

На гэтым месцы пасля першай сусветнай вайны знаходзіўся «plac» з «frontowym fundamentom istnujencym» які належаў Шая-Лейбы Ніхазэсу. На мяжы 1920-х – 1930-х гадоў участак пераходзіць да Златы Капліс. У 1935 уладальнікам участка становіцца Зоф’я-Малгажата Мазуроўская, якая пабудавала ў 1936-37 гадах захаваўшыся да гэтага часу двухпавярховы дом у стылі функцыяналізму па праекце вядомага брэсцкага архітэктара Барталамея Новака. Праект быў зацверджаны Гарадскі Управай 20 чэрвеня 1936 года пад №Т-9/99Е.1537.
16 ліпеня 1936 г. Зоф’я Мазураўскай бярэ ў Banku Gospodarstwa Krajowego (Oddzial Glówny w Warszawie) крэдыт у памеры 4000 злотых, пад 4, ¾% гадавых. Будынак быў заселены сям’ёй Мазуроўскай 17 лютага 1937 году. Па праекце будынак уяўляў сабой двухпавярховы, прамавугольны аб’ём накрыты невысокім схільным дахам. Будынак меў таксама тэхнічны паверх. Пакрыццё даху – «bliacha zeliwna». З боку вул. Гогаля асабняк меў рызаліт гасцінай са скругленымі вуглом.

Get Directions

Help us improve the translation for your language

You can change any text by clicking on (press Enter after changing)