К. Маркса, 4

Двухпавярховы мураваны прыбытковы жылы дом быў прыбудаваны з паўднёвага боку да драўлянага дома Мікалая Тура. План мае асявую сіметрыю складанай канфігурацыі. На першым паверсе змяшчаліся двухпакаёвая і трохпакаёвыя кватэры, кожная з якіх мела сталовую, сумешчаны санітарны вузел, пярэдні пакой і дзве кладоўкі. Падобныя кватэры былі размешчаны на другім паверсе. Пад будынкам знаходзілася падполле. Галоўны фасад фланкіраваны дзвума несапраўднымі рызалітамі з вуглавымі лапаткамі стылізаванага дарычнага ордэру, разбітыя на вышыню акон першага паверху рустамі на квадры. На другім паверсе па праекце павінны былі змяшчацца паўкруглыя балконы з металічнай агароджай у стылі канструктывізму (зараз прамавугольныя ў плане, верагодна падчас будаўніцтва архітэктар змяніў форму). Партал параднага ўвахода вылучаны псеўдапілонамі і завершаны несапраўднымі шарамі. Паўночны і паўднёвы фасады мелі ступенчатыя неагатычныя шчыты, якія былі прарэзаны нішамі з трохцэнтравымі аркамі. Парадны ўваход захаваў разныя рэнесансныя дзверы, якія ўяўляюць значную мастацкую каштоўнасць. Будынак пабудаваны у асобай канструктывісткай стылістыцы архітэктара Мікалая Катовіча з выкарыстаннем у дэкарыраванні фасадаў элементаў неаготыкі і неарэнесансу. Будынак уяўляе сабою значную гісторыка-культурную каштоўнасць.

Get Directions

Help us improve the translation for your language

You can change any text by clicking on (press Enter after changing)