Маякоўскага, 9

Адрас сучасны: вул. Маякоўскага, 9

Адрас гістарычны: квартал 32, участак 7 | Генрыка Сянкевіча, 9

Год пабудовы: 1937 г., перапланіроўка па праекце архітэктара Баляслава Рымкевіча ў 1938 г.

Архітэктар: Мікалай Сінкевіч

Гісторыя дома, цікавосткі

Дом быў узведзены ў квартале № 32, які сфармаваўся да 1939 г. Квартал абмяжоўвалі вуліцы: Генрыка Сянкевіча (Маякоўскага), Зыгмунтовска (Карла Маркса), Касцюшка (Гогаля) і Капітана Стэцкевіча (Камсамольская).

Першым вядомым уладальнікам ўчастка 32-7, на якім быў пабудаваны гэты дом быў Антоній Кубр. Яму таксама належаў сумежны ўчастак 32-6. Пасля вайны абодва ўчасткі былі ў руінах. У 1928 годзе А. Кубр замаўляе вядомаму брэсцкаму архітэктару Мікалаю Сінкевічу праект комплексу цагляных гаражоў і майстэрняў, будаўніцтва якіх у 1929 годзе было скончана. Будынкі размяшчаліся па перыметры ўчастку № 6, пакідаючы вольным даволі вялікі двор. Пасля другой сусветнай вайны ў гэтых будынках (Маякоўскага, 9-а) размяшчалася гаражы і майстэрні аблупраўлення кінафікацыі. У 1980 г. пасля пажару гарвыканкам прыняў рашэнне разабраць будынкі на гэтым участку.

Што тычыцца будынка па сёняшнім адрасе Маякоўскага, 9-а, то па дакументах Магістрата Брэста-над-Бугам жылы дом Антонія Кубра, па гістарычным адрасе Сянкевіча, 9 (абодва ўчастка 32-6 і 36-7 тады мелі адзін адрас) быў пабудаваны ў 1928. Можна меркаваць, што памылкова гэта дата пабудовы перанесена з дакументаў іншага жылога дома Кубра на ўчастку № 7. Ва ўсякім выпадку, дакументальна ўстаноўлена наступнае: у 1937 годзе Антоній Кубр заказвае праект новага жылога дома на ўчастку 32-7 у таго ж архітэктара — Мікалая Сінкевіча. Праект зацверджаны 13 красавіка 1937 г. Фактычна засяленне дома адбылося 19 мая 1938 г., хоць будынак афіцыйна быў здадзены ў эксплуатацыю толькі 23 верасня 1938 г. Улетку таго ж года ў будынку зроблена перапланіроўка па праекце архітэктара Баляслава Рымкевіча, афіцыйна зацверджаным 20 верасня 1938 г. Унутраная перапланіроўка прывяла да некаторага змянення фасадаў.

Тады у доме было 5 кватэр, 2 на першым паверсе, 2 на другім і адна на мансардзе. У адной с кватэр жыла сям’я Кубраў: Кубр Антоні, яго жонка Сабіна і іх дзеціФаустына, Хэлена, Ежы-Ян.

Будынак нацыяналізавлі 2 студзеня 1940. 4 студзеня 1940 Кубры перапрапісаны, але ўжо як простыя кватэранаймальнікі. Далейшы лёс сям’і не вядомы. Па стане на 1949 г. у доме было ўжо 12 кватэр: 3 аднапакаёвых, 8 двухпакаёвых і адна аднапакаёвая. У 1950 рашэннем Брэсцкага гарвыканкама будынак перададзены на баланс гаркамгаса.

У 1976 г. над заходнім модулем надбудаваны трэці паверх, дзверы ў пад’езд заменены на аконны праём. Такім чынам выраўнялі вышыню абедзвюх частак. Будынак пабудаваны ў стылі функцыяналізму.

Архітэктурнае апісанне

Па праекце архітэктара Мікалая Сінкевіча будынак ўяўляў трапецападобны ў плане двухпавярховы аб’ём, які складаўся з двух модуляў рознай велічыні, ўраўнаважаных за кошт рознай вышыні. Будынак меў невысокую халодную асветленую мансарду. Высокі ўсходні модуль пад вокнамі першага паверха мае гарызантальны невялікі выступ плоскасці фасада, які складаецца з трох цагляных паяскоў. Такі ж выступ мае рызаліт лесвічнай клеткі. Фасады будынка прарэзаны прамавугольнымі вокнамі. У канчатковым праекце новы архітэктар Баляслаў Рымкевіч падняў сцены будынка, чым дазволіў зрабіць над усходнім модулем трэці паверх, спрасціў кроквавую сістэму, замяніў зашклёныя лоджыі заходняга фасада балконам, выканаў нязначныя перамяшчэння ўнутрыкватэрных перагародак, візуальна уцяжарыў усходні модуль, у цэлым не парушыўшы задумы папярэдняга аўтара.

Крыніца: Уласюк Мікалай Мікалаевіч ст.

 

 

Крыніца фота: Алег Малейка

Get Directions

Help us improve the translation for your language

You can change any text by clicking on (press Enter after changing)