Урыцкага 3—11

Адрас сучасны: вул. Урыцкага, 3—11

Адрас гістарычны: вул. Мілая, 3—11.

Год пабудовы: 1935 г.

Архітэктар: невядомы

Гісторыя дома, цікавосткі, архітэктурнае апісанне

Можа здацца, што гэта адзін доўгі двухпавярховы дом з пад’ездамі. На самай жа справе гэта пяць двухпавярховых асобных дамоў з супольнымі сценамі. Ўзводзіліся яны гарадской гмінай на тэрыторыі новага раёна Брэста ў 1935 г. На першым паверсе кожнага дома размяшчаліся два пакоі і кухня; на другім — тры спальні і ванная. Дома мелі выхад на ўнутраную тэрасу. Да таго ж кожная сям’я мела сад ці агарод на шырыню дома. Вядома, што уладальнікам дома № 11 быў Закрэўскі Генрык, № 7 — Наталля Брыкнера, № 5 — Марыя і Сафія Казерадзцкія.

Крыніца: Уласюк Мікалай Мікалаевіч ст.

Get Directions

Help us improve the translation for your language

You can change any text by clicking on (press Enter after changing)