«Брэсцкі канструктывізм» – гэта мясцовая назва архітэктуры, якая была пабудавана ў нашым горадзе цягам 1920-30-х гг. у рэчышчы агульнаеўрапейскага стылю «мадэрнізм». Апошні ўключае ў сябе функцыяналізм, канструктывізм, стрымлайн, манументалізм і шмат іншых -ізмаў. Вызначаецца перш за ўсё адказам ад мінулых традыцый і адрозніваецца выкарыстаннем простых кубічных формаў, стужачных вокнаў і пляскатых дахаў. Большую частку з гэтых асаблівасцей, вы зможаце пабачыць на вуліцах Берасця з дапамогай нашай анлайн-мапы.

Help us improve the translation for your language

You can change any text by clicking on (press Enter after changing)